Гідрамет пра надвор'е ў нядзелю: сонечна і да +20°C

© SputnikУ Мінск прыйшла вясна
У Мінск прыйшла вясна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску дажджу не чакаецца, а ўдзень слупкі тэрмометраў падымуцца да +18°C.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Па-вясноваму цёплае і спакойнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў нядзелю 14 мая: без ападкаў, а паветра ўдзень прагрэецца да +20°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Снег у маі - Sputnik Беларусь
Фота
Май месяц на Беларусі – кветкі і гарады пад снегам

Майскае цяпло нарэшце прыйшло ў рэспубліку: на тыдні ў краіне было холадна, а ў сераду і чацвер у шэрагу рэгіёнаў краіны нават прайшоў снег.

"Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, максімальная тэмпература — ад +14°C да + 20°C", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў Мінску дажджу не чакаецца, а ўдзень слупкі тэрмометраў падымуцца да +18°C.

Стужка навiн
0