У суботу ў сталіцы прайшоў чарговы Міжнародны фестываль рэтра і класічных аўтамабіляў "Рэтра-Мінск-2017", у якім прынялі ўдзел каля 1590 рэдкіх машын.
Сярод удзельнікаў рэтрафестываля былі рарытэтныя Buick, Ford, Cadillac, Plymouth Prowler і іншыя.
У гэтым годзе на фестывалі ў Мінску свае рарытэтныя аўтамабілі прадставілі грамадзяне з дзевяці краін: Беларусі, Іспаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Фінляндыі і Эстоніі.