МІНСК, 15 мая — Sputnik. Прапановы па назвах станцый чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна апублікаваныя сталічнымі ўладамі ў панядзелак.
Чацвёртая лінія мінскага метрапалітэна будзе завершана да 2030-2040 гадоў і, як мяркуецца, яна стане кальцавой. У панядзелак сталічныя ўлады апублікавалі прапановы па назвах станцый гэтай "веткі".
Так, станцыю на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа прапаноўваюць назваць "Палітэхнічная", на перасячэнняў Арлоўскай і Гая — "Кіеўскі сквер". Станцыя падземкі на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага з праспектам Пушкіна думаюць назваць "Альшэўская", на вуглу Прытыцкага і Пушкіна — "Цівалі".
Таксама ёсць прапанова назваць станцыю на скрыжаванні Харкаўскай і Жукава "Тучынка", а на вуглу Уманскай і Дзяржынскага — "Берасцейская". Каля чыгуначнай станцыі "Сталічная" хочуць збудаваць станцыю "Лакаматыўная", а на скрыжаванні вуліцы Праектуемай №3 і Жукоўскага — "Мінск-Мір". Станцыю на вуліцы Вялікаморскай плануюць назваць "Козырава".
Свае прапановы па назвах станцый мінчане могуць дасылаць дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна — па факсе 8 (017) 2009781 або па адрасе 220030, Мінск, праспект Незалежнасці, 6, для УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна". Прымаць прапановы мінчан будуць два тыдні — да 29 мая.
Прагаласаваць таксама за назвы станцый можна будзе і на сайце Мінгарвыканкама.
Зараз працягваецца ўзвядзенне станцый трэцяй лініі метрапалітэна. Раней паведамлялася, што першыя чатыры станцыі будуць уведзены ў строй у 2019 годзе. На будаўніцтве станцыі "Вакзальная" падчас агульнарэспубліканскага суботніка працавала кіраўніцтва Мінгарвыканкама на чале з мэрам сталіцы Андрэем Шорцам.