МІНСК, 15 мая — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае павіншаваць паэта з юбілеем у межах акцыі "Ноч музеяў".
Мерапрыемства будзе прахадзіць пад дэвізам "Будзь ЯК" і прапануе наведвальнікам майстар-класы па старажытных танцах, цікавыя квэсты і гульні.
"Будзь як Янка Купала — таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным", — заклікаюць арганізатары.
Праграма мерапрыемства:
- разважанні на тэму, за якія дасягненні Янка Купала ў свой час мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры;
- урачыстае пасвячэнне зацікаўленых у таварыствы філаматаў і філарэтаў;
- майстар-класы па гістарычных танцах;
- экскурс па гісторыі беларускай геральдыкі;
- канцэртная праграма тэатра "Жывое слова";
- наведванне Парнасу;
- паход у госці да Янкі Купалы;
- адметная фотасесія з лётчыкамі;
- раскрыццё таямніцы "Кода Купалы".
Таксама наведвальнікам будзе прапанаваны цікавы квэст — знайсці па падказках экспанат, запомніць год яго стварэння, знайсці Паўлінку і даць ёй правільны адказ.
Мерапрыемства пройдзе 20 мая, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — 1 рубель.