МІНСК, 15 мая — Sputnik. Першыя электробусы ў беларускай сталіцы пачнуць курсіраваць па маршруце №59 "ДС Сярова — Даўгабродская", інфармуе сайт "Мінсктрансу". Такім чынам, маршрут першых электробусаў звяжа спальны раён Курасоўшчына ў Мінску і Трактарны завод.
У "Мінсктрансе" падкрэслілі, што пры праездзе ў электробусах для аплаты будуць прымяняцца талоны на адну паездку, а таксама электронныя квіткі, у складзе якіх адзін з відаў транспарту — тралейбус.
Раней электробусы, якія вырабляе завод "Белкамунмаш", праходзілі выпрабаванні на сталічных маршрутах. Сталіца планавала да вясны бягучага года закупіць 20 электробусаў.
Таксама беларускія электробусы выклікалі цікавасць у Сахалінскай і Свярдлоўскай абласцях Расіі.