Рэтраспектыву Дэвіда Лінча прадставіць кінатэатр Масква

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкКінарэжысёр Дэвід Лінч
Кінарэжысёр Дэвід Лінч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні выхаду новага сезона культавага серыяла "Твін Пікс" праект "Лістапад. Калекцыя" падрыхтаваў для ўсіх кінааматараў унікальную рэтраспектыву Дэвіда Лінча.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Эксклюзіўныя паказы класікі сюррэалізму пройдуць у кінатэатры "Масква" з 18 па 20 мая, паведамілі Sputnik у прэс-службе УП "Кінавідэапракат".

Фільмы Лінча набылі культавы статус, а сам рэжысёр тройчы намінаваўся на "Оскар", двойчы станавіўся лаўрэатам Канскага кінафестывалю, атрымаў "Залатога льва за ўклад у сусветны кінематограф" у Венецыі, а яго "Малхоланд Драйв" быў прызнаны лепшым фільмам XXI стагоддзя па выніках апытання больш за 100 крытыкаў.

"Галава-гумка"/Eraserhead, 1977 год

"Галава-гумка" — дэбютная поўнаметражная карціна рэжысёра, якую сам Лінч апісвае як "сон пра цёмныя і трывожныя рэчы" і называе сваім "самым духоўным фільмам". Стэнлі Кубрык выказаў шкадаванне аб тым, што не ён аўтар гэтай карціны. Фільм стаў класікай амерыканскага артхауса і быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Калі: 18 мая, 18:55

"Твін Пікс: Скрозь агонь"/Twin Peaks: Fire Walk With Me, 1992 год

"Твін Пікс: Скрозь агонь" — прыквел да самай знакамітай працы рэжысёра — серыяла "Твін Пікс". Гледачы чакалі ўбачыць працяг серыяла, а атрымалі самастойную карціну з новым рэжысёрскім поглядам, якая трапіла ў праграму Канскага кінафестывалю.

Калі: 19 мая, 18:55

"Шаша ў нікуды"/Lost Highway, 1997 год

"Шаша ў нікуды", які самі стваральнікі звалі "нуаравым хорарам XXI стагоддзя", лічаць адным з самых заблытаных і загадкавых фільмаў Лінча. Многія крытыкі адзначалі мастацкую смеласць рэжысёра.

Калі: 20 мая, 18:55

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Стужка навiн
0