У Мінску з’явілася графіці з птушкай-гогалем

© Photo : ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Графіці з птушкай года-2016 - гогалем на адной з мінскіх шматпавярховак
Графіці з птушкай года-2016 - гогалем на адной з мінскіх шматпавярховак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Птушку года - 2016 намалявалі на жылым доме па вуліцы Парніковай, на графіці адмыслова збіралі грошы праз краўдфандынг.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Ініцыятарам выступіла грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" з мэтай пазнаёміць мінчукоў і гасцей сталіцы з рэдкімі прадстаўнікамі фауны.

Аўтарам малюнка стаў Алесь Благі, які ўжо не аднойчы маляваў птушынае графіці на збудаваннях розных гародоў Беларусі. Дарэчы, маляваць гогаля мастаку давялося не ў самых спрыяльных умовах надвор'я.

"Я намаляваў ужо шмат птушак за сваё жыццё, але чорна-белую качку — гогаля — маляваў упершыню. Пакуль маляваў, падыходзіла шмат людзей, пыталіся, што гэта я тут раблю. А адна жанчына запытала: "Навошта вы малююце нейкіх невядомых птушак, лепей бы намалявалі тых, што ў нас жывуць, бусла, напрыклад", — распавёў мастак ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

© Photo : ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Графіці з выявай птушкі года-2016 - гогалем - на фасадзе мінскай шматпавярхоўкі
Графіці з выявай птушкі года-2016 - гогалем - на фасадзе мінскай шматпавярхоўкі - Sputnik Беларусь
Графіці з выявай птушкі года-2016 - гогалем - на фасадзе мінскай шматпавярхоўкі

Кампанію "Птушка года" арганізацыя ладзіць ужо 17 гадоў, але людзі часцяком забываюць, якая птушка была абрана галоўнай пяць ці дзесяць гадоў таму — з гэтай нагоды і было вырашана адбіваць птушах на гарадскіх збудаваннях.

"Графіці — гэта добры спосаб пакідаць памяць аб птушках, гэта такія яскравыя напаміны і нагода звяруць увагу людзей на тое, што птушкі такія ж жыхары гораду, як і людзі", — распавяла каардынатар кампаніі "Птушка года" Карына Салавей.

У АГП распавялі, што ў Мінску ўжо ёсць графіці з вушастай савой — птушкай 2015 года. Гогаль, птушка 2016, цяпер таксама застанецца на памяць мінчанам і гасцям горада. Ужо дакладна вядома, што сваё графіці будзе і ў птушкі 2017 года — чубатага жаўрука.

Стужка навiн
0