У Нясвіжы пройдзе музычны фестываль свята мастацтваў "Музы Нясвіжа"

Падпісацца
Галоўны канцэрт адбудзецца 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. У Нясвіжы 18-20 мая пройдзе музычны фестываль свята мастацтваў "Музы Нясвіжа", паведамляе афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

"У межах фестывалю 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела ў 12:00 адбудзецца канцэрт — "Сакральныя традыцыі Нясвіжскай зямлі". Кампазіцыі прагучаць у выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыва "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі", — распавялі арганізатары.

Мастацкім кіраўніком фестывалю выступае народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і Нясвіжа прафесар Міхаіл Фінберг.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю будзе вольны.

Стужка навiн
0