МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларускі вытворца дзвярэй пачаў выпуск веласіпедаў, вырабленых уручную з бярозовай і ясеневай драўніны.
Па словах вытворцы, гісторыя драўлянага веласіпеда, у прыватнасці на тэрыторыі Беларусі, зыходзіць каранямі ў першую палову 20 стагоддзя, па меншай меры, з гэтага часу захаваўся драўляны ўзор. Веласіпед, датаваны 1933 годам, захоўваецца ў пінскім Музеі беларускага Палесся і ўяўляе сабой вопытны ўзор, які цалкам складаецца з дрэва.
Драўляны веласпед набылі ў селяніна, які не мог сабе дазволіць купіць двухколавы транспарт і зрабіў уласнаручна веласіпед з дрэва. Музейныя супрацоўнікі сцвярджаюць, што ўнікальны веласіпед дагэтуль на хаду.
"У нашы дні драўляныя веласіпеды вырабляюць уручную, машына толькі апрацоўвае дрэва, а ўсе астатнія аперацыі робіць чалавек. Таму кожны веласіпед па-свойму ўнікальны, непаўторны, і цэніцца дорага, як гэта заўсёды было", — падкрэсліваецца ў паведамленні вытворцы веласіпедаў.
Зараз беларускі вытворца ўсім, хто замаўляе веласіпед, у якасці бонуса прапаноўвае наносіць выявы цы лагатып з таблічкай на сядло.
Веласіпед з бярозы каштуе 1890 рублёў (каля тысячы долараў), з ясеню — 2290 рублёў (каля 1210 долараў). Кошт залежыць ад пажаданняў заказчыка і камплектацыі. На драўляную раму даецца пяцігадовая гарантыя. Важыць веласіпед 21 кілаграм.