Гайд па Беларусі і пара шкарпэтак ад бабулі

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкБеларускае Палессе
Беларускае Палессе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска збірае 15 тысяч долараў на выданне гайда па краіне на амерыканскай краўдфандынгавай платформе Kickstarter.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларуска Марыя Чэракова вырашыла, што ні адзін з існуючых гайдаў па Беларусі не прэзентуе нашу краіну для замежнікаў дастаткова добра, і запусціла на папулярнай краўдфандынгавай платформе праект уласнага даведніка.

Яе ідэя ўжо сабрала больш за дзве тысячы долараў, але для яе рэалізацыі патрабуецца 15 тысяч. На вокладцы гайда будзе размешчана фатаграфія аднаго з графіці на вуліцы Кастрычніцкай, а ў якасці дадатковага падарунка можна атрымаць пару вязаных шкарпэтак ад беларускай бабулі.

"Замовіўшы гэты гайд, вы можаце выбраць пару вязаных шкарпэтак ад беларускай бабулі. У кожнага беларуса, у якога ёсць бабуля, ёсць і пара такіх шкарпэтак. Такім чынам беларускія бабулі дэманструюць сваю любоў. Купіўшы гэты гайд разам з шкарпэткамі, вы не проста даведаецеся ўсё, што трэба, плануючы падарожжа ў Мінск, але і падтрымайце працаўладкаванне пенсіянераў", — растлумачылі аўтары ідэі.

Каманда, якая займаецца распрацоўкай гайда, патлумачыла, што доўгі час чытала розныя даведнікі па краіне, але ні адзін з іх не быў дастаткова поўным і цікавым.

"Ніхто не дачытваў гэтыя тэксты да канца, хіба што адну-дзве главы. Галоўная прычына ў перагружанасці сумным тэкстам. Гэта пацвердзілі каля 250 апытаных намі еўрапейцаў. Мы пастараліся зрабіць усё, каб выбраць найбольш цікавыя і вартыя факты пра Мінск", — растлумачылі аўтары гайда.

Плануецца, што даведнік будзе маляўнічым і кампактным.

Стужка навiн
0