Відэа

Кавер Рыбака на песню Сабрала паглядзелі больш за мільён раз

Падпісацца
Пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак вырашыў падзяліцца сваёй версіяй песні Сальвадора Сабрала яшчэ да таго, як партугалец атрымаў перамогу ў конкурсе гэтага года. Глядзіце відэа з англамоўным каверам на кампазіцыю "Amar Pelos Dois".

Партугалец Сабрал стаў пераможцам конкурсу "Еўрабачанне-2017" з кампазіцыяй "Amar Pelos Dois", напісанай яго сястрой Луізай.

Сабралу далі максімальны бал адразу ў 18 краінах, што забяспечыла яго прыкметны адрыў ад усіх канкурэнтаў у турнірнай табліцы.

Трыумфатар конкурсу 2009-га, Аляксандр Рыбак прызнаўся, што запісаў кавер на песню Сабрала яшчэ да таго, як ён перамог на "Еўрабачанні", аднак вырашыў апублікаваць яго толькі пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу.

Усяго за тры дні англамоўную версію "Amar Pelos Dois" паглядзелі каля 1,3 мільёна чалавек.

Сальвадор Сабрал пакуль ніяк не выказваўся пра песню ў выкананні Рыбака.

Глядзіце відэа з кавер-выкананнем песні "Amar Pelos Dois" на Sputnik.

Стужка навiн
0