"УКантакце", "Яндэкс" і "Аднакласнікі" забаранілі ва Украіне

© SputnikСтаронкі сайтаў "УКантакце" і "Аднакласнікі"
Старонкі сайтаў УКантакце і Аднакласнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сацсетцы "УКантакце" каля 17,5% усяго трафіку ідзе з Украіны, у "Аднакласніках" – 15%.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб забароне расійскіх сацыяльных сетак "УКонтакте" і "Аднакласнікі", а таксама сэрвісаў Mail.ru і "Яндэкс".

Сваім указам украінскі лідэр увёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) аб санкцыях у дачыненні шэрагу расійскіх чыноўнікаў і кампаній, у тым ліку сацыяльных сетак і папулярных паштовых і пошукавых сэрвісаў.

Рашэнне СНБА прадугледжвае ўвядзенне мер аж да блакавання "УКантакце", "Аднакласнікаў", "Яндэкса" і Mail.ru. Гэтыя сэрвісы і сацсеткі папулярныя ва Украіне — доля агульнага трафіку "УКантакце" з краіны складае больш за 17,5%, а ў "Аднакласнікаў" — больш за 15%.

У адпаведнасці з рашэннем украінскіх уладаў інтэрнэт-правайдэры павінны блакаваць доступ да дадзеных на інтэрнэт-платформах.

У самога прэзідэнта Парашэнкі таксама ёсць афіцыйныя акаўнты ў "Аднакласніках" і "УКантакце".

У зацверджаны лідэрам Украіны спіс "санкцыйных" фізічных асоб патрапілі 1228 чалавек, сярод якіх — суддзі, журналісты і дэпутаты.

Стужка навiн
0