Новыя кнігі пра прыгоды Фіндуса і Пэтсана паступілі ў продаж

Новая серыя кніг шведскага дзіцячага пісьменніка Свэна Нурдквіста – "Пэтсан сумуе" і "Паляванне на ліса" – цяпер можна прачытаць і на беларускай мове.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. На паліцах кнігарняў з'явіліся дзве новыя кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра вясёлыя прыгоды дзядулі Пэтсана і ягонага кацяняці Фіндуса, перакладзеныя на беларускую мову Надзеяй Кандрусевіч.

З кнігі "Паляванне на ліса" маленькія чытачы даведаюцца, якім чынам нашыя героі збіраліся адвадзіць ліса, які павадзіўся лазіць па куратніках суседзяў, якога гармідару яны нарабілі і што з гэтага ўсяго атрымалася. У кнізе "Пэтсан сумуе" аповед будзе пра "агульную млявасць і абыякавасць да жыцця" дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

© Photo : Саюз беларускіх пісьменнікаўВокладка новай кнігі пра прыгоды Фіндуса і Пэтсана ў перакладзе на беларускую мову
Вокладка новай кнігі пра прыгоды Фіндуса і Пэтсана ў перакладзе на беларускую мову - Sputnik Беларусь
Вокладка новай кнігі пра прыгоды Фіндуса і Пэтсана ў перакладзе на беларускую мову

Галоўныя героі гэтых кніг ужо добра вядомыя беларускім дзеткам па кнігах "Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды", "Блінны торт" і "Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі", якія пабачылі свет у серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо зрабіліся класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Новыя кнігі Свэна Нурдквіста на беларускай мове можна знайсці ў сталічных крамах:

  • "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72);
  • "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2);
  • "Веды" (вул. К.Маркса, 36);
  • "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11);
  • "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19);
  • "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75);
  • "Кніжная шафа" (пр. Дзяржынскага, 9);
  • Этнакрама "Рагна" (вул. Сухая 4).

У Віцебску:

Крама-клуб "Абажурчик" (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ "Мега", пав 336. 5 паверх).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі