СААЗ: Беларусь займае 2-е месца ў свеце па спажыванні алкаголю

© pixabay.comБутэлька віна
Бутэлька віна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Літва лідыруе ў спісе пітушчых краін, паводле дадзеных мінулага года, агучаных у аўторак.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўся (СААЗ) было праведзена даследванне колькасці спажывання алкагольных напояў на чалавека ў розных краінах Еўропы ў мінулым годзе, яго вынікі былі агучаны 16 мая, паведамляе Defli.lt.

Лідыруе ў спісе аматараў алкаголю Літва — кожны жыхар гэтай краіны за 2016 год ужыў каля 16 літраў алкаголю, што робіць Літву самай пітушчай краінай не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Другое месца займае суседка найбуйнейшай "п'яніцы" — Беларусь. Тут на кожнага чалавека прыходзіцца прыблізна 15 літраў алкаголю ў год.

Трэцяя месца займае Латвія — каля 13 літраў на жыхара штогод.

Расія і Польшча дзеляць чацвёрты радок — у гэтых краінах спажываюць прыкладна па 12 літраў на грамадзяніна.

Паводле дадзеных СААЗ, меньш за ўсё алкаголю спажываюць у краінах заходняй Еўропы.  

Стужка навiн
0