Школьнікам летам прапануюць заработаць

© Sputnik / Вадим Жернов / Перайсці ў медыябанкДзеці прыбіраюць тэрыторыю дзіцячага аздараўленчага лагера
Дзеці прыбіраюць тэрыторыю дзіцячага аздараўленчага лагера - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першую чаргу сталічныя ўлады будуць працаўладкоўваць на лета падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Заробак школьнікаў на часовых працоўных месцах летам не будзе ніжэй за 265 рублёў, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.

Дзяржава вылучыла больш за мільён рублёў на часовае працаўладкаванне школьнікаў у летні перыяд.

"Занятасць магчымая на 186 аб'ектах. Як правіла, гэта ўстановы адукацыі, а таксама арганізацыі камунальнай формы ўласнасці. У першую чаргу ўладкоўваем моладзь ад 14 да 18 гадоў, а таксама якія стаяць на ўліку ў ІСН падлеткаў", — распавяла намеснік начальніка упраўлення занятасці насельніцтва Мінгарвыканкама Вікторыя Усовіч.

Працоўныя месцы на лета ў Мінску будуць прадастаўлены больш чым 400 тысячам падлеткаў. Як нагадалі чыноўнікі, працягласць працоўнага дня для дзяцей 14-16 гадоў складзе чатыры гадзіны 36 хвілін, ад 17 да 18 гадоў — сем гадзін.

Сярэдні заробак школьнікаў у дзяржпрадпрыемствах і ўстановах не будзе ніжэй мінімальнай заработнай платы — 265 рублёў.

"Працаўладкаваць да сабе летам могуць яшчэ 15 прыватных арганізацый, але далей будзем яшчэ актуалізаваць гэтыя дадзеныя", — адзначылі ў выканкаме.

Як распавялі ў Мінгарвыканкаме, пры жаданні, каб працаўладкавацца на лета, дзеці могуць звяртацца ў раённыя аддзелы па працаўладкаванні.

Стужка навiн
0