МІНСК, 18 мая — Sputnik. Расійскія карыстальнікі плацёжнай карты "Мір" змогуць карыстацца ёю ў Беларусі і Казахстане, а грамадзяне гэтых краін — нацыянальнымі картамі ў РФ, піша ў чацвер газета "Известия" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Картай "Мір" у Расіі карыстаюцца каля пяці мільёнаў чалавек, аднак ужо ў сярэдзіне наступнага года яна стане абавязковай для работнікаў усіх бюджэтных арганізацый. На дадзены момант ёю можна расплачвацца толькі ў РФ, аднак ужо адпрацоўваецца праект па ўзаемным прызнанні нацыянальных карт паміж краінамі ЕАЭС.
Так, цяпер расійскім "Мірам" ужо можна плаціць у Арменіі, а армянскай ArCa — у РФ. Падобнае ўзаемнае прызнанне нацыянальных карт плануюць да канца 2018 года арганізаваць таксама з Беларуссю і Казахстанам.
Такім чынам, да канца 2018 года беларусы змогуць плаціць "БелКарт" у РФ і здымаць грошы з гэтых картак. Зараз нацыянальная плацежная сістэма працуе толькі на тэрыторыі Беларусі.
"Сёння вялікая частка нашых суайчыннікаў наведвае Арменію, Беларусь, Казахстан, адпаведна магчымасць здзяйснення аплаты з дапамогай карт "Мір" будзе вельмі зручная і запатрабаваная, улічваючы, што ўсё больш і больш нашых грамадзян становяцца трымальнікамі айчыннага плацёжнага інструмента", — цытуе газета прадстаўніка банкаўскіх колаў.
Рэалізацыя праекта па ўзаемным прызнанні нацыянальных карт пачнецца пасля восені — тады завершыцца першы этап эксперыменту з армянскімі нацыянальнымі картамі.