Беларусы змогуць разлічвацца "БелКарт" у Расіі

© SputnikПартаманет з аплатнай картай Белкарт
Партаманет з аплатнай картай Белкарт - Sputnik Беларусь
Мяркуецца, што падобную магчымасць грамадзяне атрымаюць ужо да канца наступнага года - тады ж расіяне змогуць плаціць у Беларусі картай "Мір".

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Расійскія карыстальнікі плацёжнай карты "Мір" змогуць карыстацца ёю ў Беларусі і Казахстане, а грамадзяне гэтых краін — нацыянальнымі картамі ў РФ, піша ў чацвер газета "Известия" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Картай "Мір" у Расіі карыстаюцца каля пяці мільёнаў чалавек, аднак ужо ў сярэдзіне наступнага года яна стане абавязковай для работнікаў усіх бюджэтных арганізацый. На дадзены момант ёю можна расплачвацца толькі ў РФ, аднак ужо адпрацоўваецца праект па ўзаемным прызнанні нацыянальных карт паміж краінамі ЕАЭС.

Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Банкі могуць больш не патрабаваць даведкі аб даходах для выдачы крэдытаў

Так, цяпер расійскім "Мірам" ужо можна плаціць у Арменіі, а армянскай ArCa — у РФ. Падобнае ўзаемнае прызнанне нацыянальных карт плануюць да канца 2018 года арганізаваць таксама з Беларуссю і Казахстанам.

Такім чынам, да канца 2018 года беларусы змогуць плаціць "БелКарт" у РФ і здымаць грошы з гэтых картак. Зараз нацыянальная плацежная сістэма працуе толькі на тэрыторыі Беларусі.

"Сёння вялікая частка нашых суайчыннікаў наведвае Арменію, Беларусь, Казахстан, адпаведна магчымасць здзяйснення аплаты з дапамогай карт "Мір" будзе вельмі зручная і запатрабаваная, улічваючы, што ўсё больш і больш нашых грамадзян становяцца трымальнікамі айчыннага плацёжнага інструмента", — цытуе газета прадстаўніка банкаўскіх колаў.

Рэалізацыя праекта па ўзаемным прызнанні нацыянальных карт пачнецца пасля восені — тады завершыцца першы этап эксперыменту з армянскімі нацыянальнымі картамі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі