МІНСК, 18 мая — Sputnik. Аўстралійскі кот па мянушцы Амар праславіўся на ўвесь свет дзякуючы сваім памерам — даўжыня жывёлы складае 118 сантыметраў, а ўвагу ў гэтыя дні на яго звярнулі многія сусветныя СМІ.
Кот Амар — пароды мэйн-кун, які жыве разам з гаспадыняй Стэфані Хэрст і яе сабакам Пэні ў горадзе Мельбурн (Аўстралія). У жывёлы ёсць свой Instagram-акаўнт, у якім за жыццём "суперката" сочаць тысячы чалавек.
Амар стаў вядомы дзякуючы сваёй даўжыні — 118 сантыметраў. Зараз яму ўсяго тры гады, таму ён можа яшчэ трохі падрасці.