Гідрамет пра надвор’е на выхадныя: спякота і навальніцы

© PixabayДождж, архіўнае фота
Дождж, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дажджы напрыканцы тыдня ў Беларусь прынясуць франтальныя раздзелы з тэрыторыі Расіі.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца на Беларусі ўжо на гэтых выхадных, але ў нядзелю ў шэрагу рэгіёнаў краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведаміў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

На пачатку бягучага тыдня ў рэспубліку прыйшло непрацяглае пахаладанне, аднак сіноптыкі паабяцалі, што да суботы на Беларусі пацяплее.

"У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і больш цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы", — сказаў Рабаў.

Ён таксама ўдакладніў, што ноччу тэмпература паветра складзе ад +5 да +10°С, днём — да +24°С, а ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — да +26°С.

У суботу, са слоў сіноптыка, ападкі магчымыя ў другой палове дня па крайнім поўначы краіны, днём тэрмометры пакажуць ад +20 да +27°С.

Суразмоўца Sputnik таксама распавёў, што ў нядзелю 21 мая з тэрыторыі Расіі на Беларусь пачнуць перамяшчацца франтальныя раздзелы: днём пройдуць дажджы з навальніцамі, але будзе цёпла — тэмпература днём падымецца да +25°С, а месцамі — да +27°С.

Стужка навiн
0