Відэа

IOWA прадставіла кліп пра неардынарную прыгажосць

Падпісацца
Гурт IOWA выпусціў кліп на новую песню "Красота". Ролік быў зроблены ўдзельнікамі гурта Little Big. Глядзіце відэа, у якім зняліся 50 людзей з неардынарнай знешнасцю і гісторыяй.

Здымкі праходзілі ў Санкт-Пецярбургу. Былі задзейнічаныя 20 розных лакацый — ад нацыянальнай бібліятэкі да аднаго з дахаў у цэнтры горада.

Рэжысёрамі кліпа сталі Аліна Пязок і Ілля Прусікін (Little Big production). За аснову для кліпа была ўзята стылістыка і мода 90-ых гадоў мінулага стагоддзя.

"Кліп зусім аб іншай модзе: модзе любіць сябе, адчуваць сябе, пра ўменне забыцца пра тое, што ты чагосьці не можаш, і адчуваць прыгажосць унутры. Мы знялі кліп пра пяцьдзесят людзей, ведаючы, што такіх людзей — мільёны. Гэта кліп пра нас саміх і пра вас — такіх розных, дзіўных і вольных. Уся прыгажосць — унутры!" — кажа вакалістка IOWA Каця Іванчыкава.

Ілля Прусікін напярэдні падзяліўся з сваімі фанатамі бэкстэйджам са здымачнай пляцоўкі. Можна смела казаць, што гэта невялікае кіно пра тое, як робяцца кліпы для поп-зорак.

Саліст гурта Little Big знаёміць на відэа з героямі кліпа — самымі неардынарнымі людзьмі, якіх только можна сустрэць. Атрымаўся зусім небанальны ролік у лепшых традыцыях шоў, якія раней рабіў Ілля.

22 ліпеня IOWA будзе адным з хэдлайнэраў фэсту Viva Braslav 2017, дзе таксама выступяць Swanky Tunes, "Без білета", Feel, DJ Mikis, UCast і іншыя артысты.

Стужка навiн
0