Карціны Рэмбрандта пачалі ўсміхацца

© Photo : Twitter / Olly GibbsКарціны Рэмбрандта пачалі ўсміхацца
Карціны Рэмбрандта пачалі ўсміхацца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лонданскі дызайнер з дапамогаю прыкладання FaceApp прымусіў герояў жывапісных патрэтаў Рэмбрандта ўсміхацца.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Дызайнер з Лондана Олі Гібс, наведваючы Rijksmuseum у Амстэрдаме, вырашыў што карціны Рэмбрандта занадта сур'ёзныя.

Выстава Вялікі Рэмбрандт у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
Выстава Рэмбрандта праходзіць у Мінску ўпершыню за 40 год

Галерэя Рэйксмузеўма, адна найбольш прэстыжных у свеце і славіцца сваімі карцінамі галандскіх майстроў. Калекцыя ўключае ў сябе шэдэўры эпохі Адраджэння і барока такіх мастакоў, як Ян ван Эйк і Рэмбрандт.

Жывапісныя палотны адлюстроўваюць дух часу. На іх вельмі рэдка можна ўбачыць, каб людзі ўсміхаліся. Олі Гібс вырашыў, што з дапамогаю FaceApp гэта можна хутка выправіць.

​Пераўтварэнні атрымаліся вельмі рэалістычнымі і цяжка не ўсміхнуцца самому, гледзячы на іх. Першапачатковы твіт Гібса быў працытаваны больш чым 10000 разоў. На самай справе, нават Rijksmuseum знайшоў фатаграфіі чароўнымі.

Стужка навiн
0