МІНСК, 18 мая — Sputnik. Выпускніцы ўжо раскупілі амаль усе самыя папулярныя мадэлі сукенак, распавялі карэспандэнту Sputnik у салоне Papilio.
"У гэтым годзе папулярныя пудравыя адценні, некаторыя аддаюць перавагу пышным чырвоным або нават чорным сукенкам, але самыя папулярныя мадэлі ўжо разабралі", — прызналі ў салоне.
Тым не менш, выпускніцам дагэтуль ёсць, з чаго выбіраць. Фэшн-блогер Марыя Пагарэлава параіла не перагружаць вобраз залішне крыклівымі дэталямі, "стразамі і бліскаўкамі", а падкрэсліць хараство юнацтва.
"Упэўненыя ў сабе дзяўчыны могуць дазволіць і нетрывіяльныя мадэлі, але пудравыя адценні і лёгкія тканіны — заўсёды бяспройгрышны варыянт", — упэўненая блогер.
Як карэспандэнты Sputnik выбіралі сукенку для выпускніцы разам з фэшн-блогерам і ці супадаюць густы школьнікаў і прафесіяналаў моды, чытайце заўтра ў матэрыяле Sputnik.