Беларусам больш не патрэбна віза ў Аргенціну

© Sputnik / Мария Плотникова / Перайсці ў медыябанкМост Жанчыны ў раёне Пуэрта Мадэра Буэнас-Айрэса, архіўнае фота
Мост Жанчыны ў раёне Пуэрта Мадэра Буэнас-Айрэса, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самы танны білет з Мінска ў Буэнас-Айрэс каштуе каля 700 долараў, аднак прыйдзецца ляцець з перасадкай і больш за суткі.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Пагадненне паміж Беларуссю і Аргенцінай аб бязвізавым уездзе ўступіла ў сілу з пятніцы, нагадалі ў дыпламатычным прадстаўніцтве РБ у паўднёваамерыканскай краіне.

Беларускія турысты могуць падарожнічаць без візы ў цэлы шэраг краін па ўсім свеце, а з гэтай пятніцы — у тым ліку і ў Аргенціну.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Беларусь і Кітай могуць увесці бязвізавы рэжым

"З 19 мая беларусам няма неабходнасці ў візе для ўезду ў Аргенціну. Грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года", — паведамілі ў беларускім пасольстве ў Аргентыне.

Як пераканаўся Sputnik самы танны квіток у адзін бок на самалёт да Буэнас-Айрэса з Мінска можна набыць ад 700 долараў — з перасадкамі і больш чым суткамі ў дарозе. Большасць жа квіткоў на пералёты каштуюць у раёне тысячы долараў ЗША і ў залежнасці ад узроўню камфорту могуць каштаваць вышэй.

Аднак акрамя Аргентыны ў Паўднёвай Амерыцы беларусы змогуць наведаць і, скажам, Бразілію або Венесуэлу, з якімі ў рэспублікі таксама дзейнічае пагадненне аб бязвізавым уездзе.

Стужка навiн
0