Відэа

Ідэальны адпачынак па-беларуску: мінчане пра планы на лета

Падпісацца
У Беларусі ўсталявалася цёплае надвор'е, каляндарнае лета таксама не за гарамі. Вось-вось пачнецца пара адпачынкаў, таму Sputnik вырашыў даведацца у мінчан, што для іх ідэальны адпачынак на вакацыях.

Ідэальны адпачынак, на думку шэрагу беларусаў, можа быць выключна за мяжой — пажадана на моры, на далёкіх бязлюдных астравах.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто гатовы з задавальненнем адпачыць і ў Беларусі — у санаторыях, на азёрах і нават за горадам на дачы. Галоўнае — цалкам засяродзіцца на сабе, забыцца на працу.

Больш падрабязна пра тое, дзе беларусы хочуць правесці адпачынак — у відэаапытанні Sputnik.

Стужка навiн
0