МІНСК, 19 мая — Sputnik. Бярозы ў большасці рэгіёнаў Беларусі ўжо адквітнелі, квітнеючымі засталіся толькі рэдкія асобнікі ў цені, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Аркадзь Скуратовіч.
Для многіх схільных да алергіі людзей вясна — самы непрыемны час праз палінозы. Адзін з самых моцных алергенаў — бяроза, аднак батанікі запэўніваюць: сезон цвіцення ў гэтых дрэў ужо завершаны.
"Цяпер бярозы квітнеюць толькі тыя, што ў цені. Але ў бліжэйшыя дні адквітнеюць ужо ўсе. Далей заквітнеюць хвоі — гэта не вельмі моцны алерген, хоць пылку ад хвой у паветры вельмі шмат", — распавёў Скуратовіч.
Са слоў суразмоўцы Sputnik, калі заквітае хвоя, як правіла, з'яўляюцца і камары. "Гэта, вядома, народнае павер'е, але вельмі часта супадае", — запэўніў батанік.
"Ад хвоі так шмат пылка, што лужыны часта пакрываюцца жоўтай плёнкай — напрыклад, у 1986 недасведчаныя думалі, што гэта праз радыяцыю. Але так адбываецца заўжды, хоць яе пылок практычна бясшкодны", — адзначыў суразмоўца Sputnik.
Іншыя моцныя алергены — зёлкавыя травы, але іх у гарадах амаль няма, і яны пачнуць квітнець толькі з другой паловы чэрвеня. Да тых часоў, адзначыў Скуратовіч, у беларускіх алергікаў будзе "спакойны час".
Тады ж на Беларусі заквітнеюць і складанакветныя — гэта таксама заўважаць ўсе алергікі. Палын жа пачне сваё цвіценне бліжэй да канца лета або на пачатку верасня.