Выхадныя ў Мінску: што наведаць 20-21 мая

© Sputnik / Алексей НаумовЧытач
Чытач - Sputnik Беларусь
Нас чакаюць вельмі насычаныя выходныя – ад "Ночы музеяў" да новага фільма Гая Рычы.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Бліжэйшыя выхадныя будуць у Мінску па-сапраўднаму летнімі: у суботу будзе да +23°С, у нядзелю — каля +21°С. Вядома, у нядзелю могуць прайсці дажджы, але гэта не перашкодзіць вам выдатна правесці час — асабліва з традыцыйнай афішай Sputnik на выхадныя 20-21 мая.

Ноч музеяў

"Ноч музеяў" у Мінску ўжо стала добрай майскай традыцыяй — на розныя мерапрыемствы ў "храмы культуры" ходзяць сотні чалавек, якія з задавальненнем знаёмяцца бліжэй не толькі з гісторыяй і мастацтвам, але і з сучаснай музыкай.

Экспазіцыя музея Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Музей Янкі Купалы прапануе адзначыць "ноч музеяў" адметна

Падобную магчымасць 20 мая дадуць і ў гістарычным музеі — тут з 18:00 пройдзе канцэртная праграма Music&Museums. Артысты будуць выступаць амаль да двух ночы — утульным майскім вечарам самае тое.

Фестываль "Горад і кнігі"

У пятніцу і суботу кнігафілы беларускай сталіцы збяруцца ва ўнутраным дворыку БНТУ, дзе пройдзе першы вулічны кніжны фестываль "Горад і кнігі". Тут пройдуць абмеркаванні, выставы — у рэшце рэшт, інтэлектуальны адпачынак.

Мінчанін Кірыл чытае кнігу, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Горад і кнігі: мінчане будуць чытаць на лаўках

Вечарына Welcome to Twin Peaks

Святочная вечарына для ўсіх, хто чакаў трэці сезон легендарнага серыяла Дэвіда Лінча "Твін Пікс" — і дачакаўся! Першая серыя выйдзе ўжо 21 мая, а ў ноч з суботы на нядзелю на заводзе "Калібр" пройдзе вечарына-маскарад. Тут будуць круціць музыку любімых выканаўцаў Лінча, а заадно і спрабаваць знайсці адказ на пытанне — што ж адбываецца ў нашай улюбёнай амерыканскай глыбінцы праз 25 гадоў пасля смерці Лоры Палмер?

Кіно: "Меч караля Артура"

Многімі любімы Гай Рычы вярнуўся на вялікія экраны — гэтым разам не з рабаўнікамі або Шэрлакам Холмсам, а са сваім бачаннем легенды пра караля Артура. Убачыў міф Рычы пампезным: з краявідамі, цікавым мантажом і нават гумарам. Вядома, пакуль у пракаце "Меч караля Артура" ідзе не вельмі ўдала, а заходнія крытыкі яго лаюць, але ў цэлым водгукі ў фільма добрыя: многія сцвярджаюць, што менавіта так сёння і павінна выглядаць фэнтэзі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі