Як прайшла "Ноч музеяў" у купалаўскім, гістарычным і літаратурным

© Sputnik"Ноч музеяў" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
Ноч музеяў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" прайшла ў Мінску з 20 на 21 мая, Sputnik завітаў у Музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальны гістарычны музей.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Беларусь штогод далучаецца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", што ставіць сваёй мэтай папулярызацыю гісторыі і культуры. Вось і ў мінулую суботу ўсе сталічныя музеі прапанавалі мінчукам і гасцям сталіцы сваю ўнікальную праграму. Так, музей Багдановіча прапанаваў усім патанчыць, у мастацкім музеі гулялі ў класікі, НЦСМ ладзіў майстар-класы па стварэнні твораў мастацтва са смецця, а музей Петруся Броўкі працаваў больш за ўсіх — з 8 вечара да 6 гадзін ранку.

© SputnikМайстар-клас па маляванні экслібрысаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
Майстар-клас па маляванні экслібрысаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Майстар-клас па маляванні экслібрысаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Уваход у музеі ў гэты дзень ажыццяўляўся за сімвалічную аплату. Sputnik з нагоды святкавання Міжнароднага дня музеяў абраў для наведвання тры "самыя беларускія" музеі — Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, Нацыянальны гістарычны і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Інтэлектуальны акцэнт у музеі імя Янкі Купалы

Музей Янкі Купалы зрабіў наведвальнікам сапраўдны іспыт на веданне беларускай літаратуры — адразу ў некалькіх залах праходзілі квэсты, прысвечаныя творчасці беларускага песняра. Цікава было назіраць, як турысты з далёкіх рэгіёнаў Расіі знянацку не мусілі адказаць на пытанне, чым адрозніваюцца філаматы ад філарэтаў.

© SputnikІнтэлектуальны квэст у музеі Янкі Купалы
Інтэлектуальны квэст у музеі Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Інтэлектуальны квэст у музеі Янкі Купалы

У іншай зале ішлі міні-спекталкі і ладзіліся конкурсы на лепшае чытанне вершаў. Калі хто з удзельнікаў не мог узгадаць урывак з творчасці Янкі Купалы, то атрымоўваў буклет з яго вершамі. У залах ладзіліся і майстар-класы па старажытных танцах.

© SputnikСпектаклі ў адной з залаў музея Янкі Купалы
Спектаклі ў адной з залаў музея Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Спектаклі ў адной з залаў музея Янкі Купалы

Таксама можна было патрапіць у госці да Купалы — адна з залаў уяўляла сабой кватэру паэта, дзе адбывалася сапраўднае дзейства. Артысты паказвалі, як сучаснікі і сваякі песняра беларускай літаратуры вячэралі, размаўлялі, вырашалі надзённыя пытанні.

© SputnikМайстар-клас па стварэнні папяровых самалётаў
Майстар-клас па стварэнні папяровых самалётаў - Sputnik Беларусь
Майстар-клас па стварэнні папяровых самалётаў

Працвала і зала лётчыкаў — кожны ахвотны мог пафатаграфавацца з лётчыкамі і ўзяць у іх майстар-клас па стварэнні папяровых самалётаў. Госці музея запускалі іх у паветра, калі пакідалі ўстанову. І ляпілі на дошку са слоганам акцыі "Будзь ЯК" сцікеры са словамі ўдзячнасці да Янкі Купалы.

© SputnikСловы падзякі Песняру ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы
Словы падзякі Песняру ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Словы падзякі Песняру ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы

Танцы і спевы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Гэты музей прапанаваў наведвальнікам вельмі насычаную праграму "Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей". Акцыя распачалася а 18-й гадзіне і доўжылася да 23:00. Цягам усяго вечару ў музеі ладзіўся квэст "500". Акрамя таго, паралельна праходзілі майстар-класы, настольныя гульні для дзяцей і дарослых, экскурсіі па музею.

Адметнасцю вечара стала выступленне флейтыста Паўла Кудрына на мастацкай выстве і спектакль па п'есе Чарота "Мікітаў лапаць" у выкананні тэатра адной з мінскіх школ.

© SputnikЯк паказаў майстар-клас, танцы ў 19-м стагоддзі былі досыць разнастайнымі, з элементамі імправізацыі
Як паказаў майстар-клас, танцы ў 19-м стагоддзі былі досыць разнастайнымі, з элементамі імправізацыі - Sputnik Беларусь
Як паказаў майстар-клас, танцы ў 19-м стагоддзі былі досыць разнастайнымі, з элементамі імправізацыі

Крыху пазней распачалася музычная частка мерапрыемства — студыя гістарычнага танца La Camargo зладзіла майстар-клас па танцах 19-га стагоддзя. Спачатку наведвальнікам музея паказвалі рухі і элементы, а потым запрашалі прыняць удзел у музычным праменадзе з прадстаўнікамі клубу. Выглядала гэта вельмі шчыра і нараджала шмат пазітыўных эмоцый.

© SputnikБарадулінскі спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым у музеі гісторыі беларускай літаратуры
Барадулінскі спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым у музеі гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Барадулінскі спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым у музеі гісторыі беларускай літаратуры

Пасля заканчэння эпохі шматграннага танцу гасцей запрасілі на Барадулінскі спеўны сход ад Сяржука Доўгушава (гурт Vuraj). Шмат хто адразу падумаў, што будуць вывучацца песні на вершы Барадуліна. Не зусім так. Удзельнікам прапанавалі вывучыць песні Вушаччыны, адкуль родам выбітны паэт.

Моладзевая ноч у Нацыянальным гістарычным музеі

Ноч у гэтым музеі прайшла пад знакам Вялікай Мядзведзіцы. Гістарычны музей уразіў. Уразіў насычанай праграмай, колькасцю наведвальнікаў і маштабам пляцоўкі, якой было цесна ў музеі — частка падзей адбывалася на вуліцы на падвор'і. Гэты музей 20 мая працаваў даўжэй, чым большасць іншых— праграмма цягнулася да сярэдзіны ночы, што і сабрала вялікую колькасць наведвальнікаў.

© Sputnik"Ноч музеяў" у Нацыянальным гістарычным музеі
Ноч музеяў у Нацыянальным гістарычным музеі - Sputnik Беларусь
"Ноч музеяў" у Нацыянальным гістарычным музеі

Чаго толькі не прапанавалі гасцям у той вечар — квэсты, інтэрактыўныя гульні, наведванне экспазіцыі, лекцыі, прагляды фільмаў. Для тых, каму станавілася ўжо цесна ў сценах, ладзілася музычная праграма на падвор'і музея, побач працаваў кірмаш з сувенірамі.

На пляцоўцы ля музея ў той вечар выступілі Pelengtones, Kexies, BarRokka, Mikita, Teleport, NakaPiano, "Метеор", Ганна Жданава. Ладзіўся квэст "патаемнымі сцежкамі кантрабандыстаў", працавалі адмысловыя фотазоны. Менавіта гэтая пляцоўка сабрала найбольшую колькасць моладзі ў мінулую суботу. 

Стужка навiн
0