МІНСК, 22 мая — Sputnik. Дамоўленасць аб прынясенні часткі мошчаў Свяціцеля Мікалая была дасягнута па выніках гістарычнай сустрэчы патрыярха Кірыла з Папам Рымскім Францішкам, паведамляе РІА "Новости".
Упершыню за 930 гадоў мошчы пакінулі папскую базіліку італьянскага горада Бары і былі дастаўлены спецрэйсам у Маскву. Прадстаўнікі дзвюх хрысціянскіх канфесій вераць, што перадача мошчаў паспрыяе пераадоленню расколу паміж праваслаўнымі і каталікамі.

Сапраўды эпахальная падзея магла адбыцца яшчэ 15 гадоў таму, калі мэр Бары прапанаваў прывезці ў Расію частку мошчаў Мікалая Цудатворцы. Аднак гараджане не падтрымалі гэтае рашэнне, паколькі вельмі дбайна ставяцца да ўсяго, што звязана з Мікалаем Цудатворцам. Мошчы святога яны перанеслі ў свой горад 930 гадоў таму з Мір Лікійскіх — роднага горада Мікалая Цудатворцы.
У Рускай царкве паведамілі, што з 22 мая па 28 ліпеня чакаецца больш пілігрымаў, чым было падчас прынясення пояса Багародзіцы ў 2011 годзе — 3,5 мільёны чалавек.
У Маскву і Пецярбург прыбудуць вернікі з розных краін СНД і Прыбалтыкі.