МІНСК, 22 мая — Sputnik. Двухдзённы мультыфестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бітва чатырох эпох" прайшоў Парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі "Сула" на мінулых выхадных. Фестываль праходзіў упершыню, але сабраў вялікую колькасць гасцей з усёй Беларусі.
Цягам двух дзён гледачы назіралі за тым, як праходзілі ваенныя дзеянні на беларускіх землях у розныя перыяды беларускай гісторыі.
Праграма мерапрыемства ў суботу была падзелена на 4 тэматычныя блокі — эпоха вікінгаў, Сярэднявечча, часы Вялікага Княства Літоўскага і эпоха Напалеона, спаборніцтвы праходзілі ў храналагічным парадку.
Прадстаўнікі ранняга Сярэднявечча выступілі ў масавых спаборніцтвах і штурмам узялі ўмацаванае гарадзішча. Рыцары змагаліся ў паядынках адзін на адзін, ладзілі бугурты і асаджалі замак.
![Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/03/1028900394_0:0:2179:1453_600x0_80_0_0_ecb5d96128fbdf8b5a5dc58c83bfd12c.jpg)
Шляхта Вялікага Княства Літоўскага і ўдзельнікі гістарычнай рэканструкцыі ХІХ стагоддзя выканалі манеўры і прадэманстравалі досыць рэалістычныя батальныя сцэны.
Паядынкі адбываліся на цэнтральным рэсталішчы, вакол якога месціўся кірмаш майстроў з аўтэнтычнай атрыбутыкай і сувенірамі, музычныя сцэны, фудкорты, інтэрактыўныя пляцоўкі. У сядзібе Ленскіх ладзіліся экскурсіі, а лучнікі і фехтавальшчыкі давалі майстар-класы.
![Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/06/1028900622_0:0:5184:3456_600x0_80_0_0_0fbcdd82d1bb88af87d5564e011fdedf.jpg)
У лагерах воінаў паралельна праходзіла свая ўнікальная праграма — шпацыруючы праз палаткавы гарадок, можна было паназіраць за побытам розных эпох. Тут натуральна жылі і вікінгі, і шляхцічы, гатавалі ежу, латавалі вопратку, а потым збіраліся на вайну. Дарэчы, палаткі таксама былі размешчаны ў храналагічным парадку — пачынаючы шлях з лагеру вікінгаў, па сцежцы можна было трапіць у Сярэднявечча, далей разгарнулася шляхта Вялікага Княства Літоўскага, адразу за імі — прадстаўнікі часоў Януша Радзівілла і, нарэшце, прадстаўнікі "напалеонікі".
![Салдат эпохі Напалеонаўскіх войнаў правярае свой рыштунак перад боем Салдат эпохі Напалеонаўскіх войнаў правярае свой рыштунак перад боем - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/08/1028900889_0:98:5184:3357_600x0_80_0_0_66b86087893f976eec06a03b06764978.jpg)
![Зброя настолько дакладна рэканструявана, што можна страляць Зброя настолько дакладна рэканструявана, што можна страляць - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/09/1028900998_0:0:5184:3456_600x0_80_0_0_462af0f69117f3d3291057d4d6a050c1.jpg)
![Так выглядаў салдат 22 пяхотнага полка Літоўскай дывізіі Так выглядаў салдат 22 пяхотнага полка Літоўскай дывізіі - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/11/1028901130_0:98:5184:3357_600x0_80_0_0_87cfee0200dc4759151484df2ffd5a47.jpg)
![Сябры Мінскага пяхотнага палка на шыхтаванні Сябры Мінскага пяхотнага палка на шыхтаванні - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/12/1028901208_0:89:4690:3037_600x0_80_0_0_892351e2598833631d18c284bacc2d11.jpg)
![Апошнія настаўленні перад выправай Апошнія настаўленні перад выправай - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/14/1028901413_0:83:4409:2855_600x0_80_0_0_13e9a796db52e34181d1d4ec860ea0e9.jpg)
![Бітва чатырох эпох - месца, дзе сучаснасць мяжуе з гераічным мінулым Бітва чатырох эпох - месца, дзе сучаснасць мяжуе з гераічным мінулым - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/17/1028901758_0:98:5184:3357_600x0_80_0_0_e5e4850fca69aa2e29f686531379fa19.jpg)
![Салдаты маршыруюць да месца боя Салдаты маршыруюць да месца боя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/19/1028901924_0:71:3740:2421_600x0_80_0_0_6253fb54d0bf55122888100dd6e38248.jpg)
![Падрыхтоўка зброі да бою Падрыхтоўка зброі да бою - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/20/1028902027_0:84:4448:2880_600x0_80_0_0_7907e80e657a3b16187b4b832b6d098e.jpg)
![Напярэдадні інсцэніроўкі вырашальнай бойкі паміж расійскімі і французскімі войскамі Напярэдадні інсцэніроўкі вырашальнай бойкі паміж расійскімі і французскімі войскамі - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/21/1028902106_0:81:4283:2773_600x0_80_0_0_46b0453031add82ff9d229e68223de8a.jpg)
![Мінскі пяхотны полк пераможна атакуе Мінскі пяхотны полк пераможна атакуе - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/22/1028902241_0:85:4488:2906_600x0_80_0_0_2a62af202c88d9bab858574b206d3760.jpg)
Пасля паядынкаў распачалася музычная праграма з удзелам фолк-калектываў Беларусі і бліжэйшага замежжа.
Свята прадоўжылася і ў нядзелю, але без музычнага складніка і завяршылася а 16-й гадзіне.