Відэа

Мусульмане рыхтуюцца да пачатку святога месяца Рамадан

Падпісацца
Першы дзень святога месяца Рамадан пачнецца ў мусульман у гэтым годзе 27 траўня, а завершыцца 26 чэрвеня адным з галоўных святаў мусульманскага календара - Ід аль-Фітр. На працягу месяца вернікі будуць прымаць ежу толькі ў начны час.

Рамадан, як сведчыць свяшчэнная кніга мусульман Каран, з'яўляецца адным з пяці слупоў ісламу. У лістападзе 2016 года ў Мінску адкрылася саборная мячэць. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Саборную мячэць у Мінску будавалі больш за дзесяць гадоў. Яна стала адной з найбуйнейшых мячэцяў ва Усходняй Еўропе. Адначасова ў рэлігійным збудаванні змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў.

Стужка навiн
0