Авангарднае мастацтва Беларусі і Італіі прадставяць у Мінску

© Sputnik / Артем БордовскийКарціна Марка Шагала "Закаханыя"
Карціна Марка Шагала Закаханыя - Sputnik Беларусь
Наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея змогуць убачыць карціны Даторы нароўні з паэтычнымі вобразамі Марка Шагала, экспрэсіянісцкімі працамі Хаіма Суціна і абстракцыямі Надзеі Хадасевіч-Лежэ.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Выстава "Даторы, Шагал, Суцін, Хадасевіч-Лежэ. Энергія, экспрэсія, сімволіка і сны. Погляд на мастацтва Італіі і Беларусі першай паловы XX стагоддзя", адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Карціны Марка Шагала - Sputnik Беларусь
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам

Гэтая выстава — цэнтральная падзея культурнай праграмы пасольства Італіі ў Мінску ў Год італьянскай культуры ў Беларусі, прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Італьянскае пасольства абрала для праекта творчую спадчыну Джэрарда Даторы. Са збору Музея-палаца Палаца дэла Пэна у Перуджы і прыватных калекцый былі адабраны аўтарытэтныя працы мастака-футурыста ў памяць аб 40-ых угодках з дня яго смерці.

Ідэя палягала ў тым, каб стварыць дыялог паміж прадстаўніком італьянскага авангарднага руху, заснаванага Філіпа Тамаза Марынета і распаўсюджанага ва Усходняй Еўропе, уключаючы Расію, і трыма майстрамі мастацтва пачатку ХХ стагоддзя — выхадцамі з Беларусі.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

Наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея змогуць убачыць карціны Даторы нароўні з паэтычнымі вобразамі Марка Шагала, экспрэсіянісцкімі працамі Хаіма Суціна і абстракцыямі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Джэрарда Даторы будзе прадстаўлены 14 творамі канца XIX — пачатку XX стагоддзя, сярод якіх маляўнічыя палотны, малюнкі алоўкамі ў аўтарскай тэхніцы і графіка.

З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка на выставу прыбудуць дзве працы Марка Шагала і дзве — Хаіма Суціна: характэрныя для шагалаўскага стылю "Закаханыя" і "Гадзіннік на палаючым небе", знакаміты партрэт "Ева" і пейзаж "Вялікія лугі ў Шартры каля віядука". На выставе будуць таксама прадстаўлены дзве графічныя работы Надзеі Хадасевіч-Лежэ са збору Нацыянальнага мастацкага музея.

Выстава будзе працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі з 31 мая да 4 ліпеня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі