Відэа

Да помніка Максіму Багдановічу ўрачыста ўсклалі кветкі

Падпісацца
Класік беларускай паэзіі пайшоў з жыцця 25 мая 1917 года ў Ялце. Глядзіце на відэа Sputnik, як творчая інтэлігенцыя, дзеці і аматары вершаванага слова ўскладаюць кветкі да помніка Багдановічу.

Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча штогод ладзіць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці знакамітага беларускага паэта.

На ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу прыйшлі прадстаўнікі інтэлыгенцыі, школьнікі, журналісты і нават навучэнцы Сувораўскага вучылішча.

Мерапрыемства адзначылася чытаннем вершаў Багдановіча і спяваннем песень на яго лірычныя творы. Глядзіце на відэа, як прайшла ўрачыстая акцыя.

Стужка навiн
0