МІНСК, 25 мая — Sputnik. Значная колькасць жыхароў еўрапейскіх краін не вераць у магчымасць "расійскай пагрозы" для Польшчы і краін Балтыі — Літвы і Латвіі, сведчаць дадзеныя апытання французскай кампаніяй IFop для праекта Sputnik.Меркаванне.
Як паказалі вынікі апытання найстарэйшай французскай сацыялагічнай службы, большасць італьянцаў, немцаў і французаў не вераць у магчымае ўварванне Расіі ў Прыбалтку, а брытанцы і амерыканцы схільныя давяраць такім заявам.
Дадзеныя апытанняў еўрапейцаў
Згодна з вынікамі апытанняў, большасць апытаных у Італіі і Германіі (69% і 60%) і амаль палова французаў (47%) не вераць у тое, што ў Расіі ёсць планы па захопу Польшчы і Прыбалтыкі. Такое меркаванне падзяляюць у асноўным прадстаўнікі старэйшага пакалення з высокім узроўнем адукацыі.
У Вялікабрытаніі і ЗША, наадварот, добра адукаваныя людзі не выключаюць уварвання Расіі ва Усходнюю Еўропу — з гэтым згодныя 43% брытанцаў і 55% амерыканцаў.
Чаго баяцца Польшча, Літва і Латвія?
Галоўнай пагрозай для сваёй незалежнасці Польшча і краіны Балтыі называюць будучыя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017". Шэраг СМІ і аналітыкаў сцвярджаюць, што вучэнні будуць выкарыстоўвацца як "плацдарм для ўварвання", хоць кіраўніцтва і Беларусі, і Расіі неаднаразова абвяргалі падобныя выдумкі.
Як нагадаў Sputnik палітолаг Аляксандр Шпакоўскі, геаграфія вучэнняў не абмяжоўваецца тэрыторыяй Беларусі: яны запланаваны ад Брэста да Кольскага паўвострава. "Але Нарвегія і Фінляндыя выдаюць па гэтай нагоды ў разы менш шуму, чым тыя ж прыбалты. Адпаведна, думаецца, што адказ на ўсе пытанні досыць просты. Ваенна-палітычныя колы і спецыяльныя службы дзяржаў НАТА ў рамках агульнай задумы праводзяць аперацыю інфармацыйнага прыкрыцця ўласных дзеянняў, накіраваных на прасоўванне ваеннай інфраструктуры да межаў Расіі і Беларусі", — мяркуе Шпакоўскі.