Настойлівая беларуска 2 разы спрабавала прарвацца праз мяжу з салам

© Photo : ГТКСхаванае ў машыне сала
Схаванае ў машыне сала - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жанчына спачатку схавала кантрабанду ў скрынках і дзіцячай люльцы, а затым – у даху аўтобуса.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Супрацоўнікі мытні два разы цягам тыдня затрымлівалі грамадзянку Беларусі, якая спрабавала незаконна ўвезці ў рэспубліку з Украіны каля 300 кілаграмаў сала, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным мытным камітэце.

У першы раз беларуску затрымалі ў ПП "Новая Гута" — жанчына ехала ў якасці пасажыра Renault: пад рэчамі на сядушках, у кардонных скрынках і ў дзіцячай люльцы мытнікі знайшлі больш за 170 кілаграмаў салёнага сала, за што жанчына была прыцягнута судом да адміністрацыйнай адказнасці.

"Аднак неўзабаве пасля праведзенага суда жанчына зноў уязджала ў Беларусь па "зялёным" калідоры — як кіроўца мікрааўтобуса Ford Transit: мытнікі пад абшыўкай даху выявілі "пласты" салёнага сала", — сказалі ў ДМК.

Паводле інфармацыі камітэта, у гэты раз маса кантрабанднага грузу склала каля 120 кілаграмаў. Суразмоўцы Sputnik адзначылі, што матэрыялы справы ў дачыненні да 40-гадовай грамадзянкі зноў будуць накіраваны ў суд.

Стужка навiн
0