Відэа

Паніхіда па Багдановічу прайшла ў Петрапаўлаўскім саборы

Падпісацца
Сёння спаўняецца роўна сто год, як пайшоў з жыцця ў Ялце выбітны беларускі паэт Максім Багдановіч. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшла служба ў старэйшым праваслаўным храме сталіцы.

Паніхіда па знакамітаму беларускаму паэту Максіму Багдановічу ў дзень 100-годдзя яго смерці адбылася ў саборы апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску.

Богаслужэнне правёў святар храма айцец Аляксандр. Службы аб супакоі душы паэта праводзяцца штогод, па ініцыятыве Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Ушанаваць памяць паэта прыйшлі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, супрацоўнікі музея і аматары паэзіі Багдановіча.

Стужка навiн
0