У чацвер 25 мая спаўняецца роўна сто гадоў з дня смерці вялікага паэта. Спецыяльна для Sputnik Аляксандр Кулінковіч (лідар гурта "Нейра Дзюбель"), Аляксандр Крывашэеў (музыка і шоумэн), Анастасія Краўчэня (удзельніца праекта "Ты супер!"), Іван Вабішчэвіч (лідар гурта "One Hell Thing"), Уладзімір Пугач (лідар гурта J:Mорс) і Сяргей Пускепаліс (заслужаны артыст Расіі) зачыталі верш Максіма Багдановіча.
***
Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, уецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.
Навакол ўсё паветра
У струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх.
I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
У тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.
Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.