Іванка Трамп пераблытала экс-форварда "Лацыё" са святым

© AFP 2024 / Odd ANDERSENДачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп
Дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разам са сваім мужам Джарэдам Кушнерам Іванка не пазнала аднаго з выбітнейшых футбалістаў не толькі Італіі, але і ЗША.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп прыняла фатаграфію былога форварда італьянскага футбольнага клуба "Лацыё" Джорджа Кінальі за выяву святога, паведамляе партал FourFourTwo.

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Рыме падчас наведвання дачкой амерыканскага прэзідэнта рэстарана "Кафэ святога Ігната". Адна з карцін на сцяне ўстановы прыцягнула ўвагу 35-гадовай Іванкі, і яна спытала ўладальніка, што за святы паказаны на фатаграфіі.

"Гэта не святы, але вялікі чэмпіён "Лацыё", — растлумачыў рэстаратар.

Справа ў тым, што на здымку — выява Кінальі з распасцёртымі рукамі і вачыма, утаропленымі ў неба, — кадр, мяркуючы па ўсім, быў зроблены падчас аднаго з футбольных матчаў.

Кіналья выступаў за "Лацыё" з 1969 па 1976 гады. Ён правёў за рымскую каманду 263 матчы, у якіх забіў 140 галоў. Акрамя таго, форвард абараняў колеры нацыянальнай зборнай Італіі — у 14 паядынках ён вызначыўся чатыры разы. Пасля "Лацыё" Кіналья выступаў у Паўночнаамерыканскай футбольнай лізе за "Нью-Ёрк Космас". Італьянец правёў за гэтую каманду 254 242 матчы і забіў галы. Неверагодная выніковасць дазволіла Кіналье стаць лепшым бамбардзірам у гісторыі Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі. У 2000 годзе быў уключаны ў Залу славы футбола ЗША, а таксама прызнаны найвялікшым гульцом у гісторыі "Лацыё". Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры ён працаваў прэзідэнтам рымскага клуба.

Стужка навiн
0