Напярэдадні ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбылася прэм'ера карціны "Піраты Карыбскага мора: Мерцвякі не распавядаюць казкі". Перад паказам для гледачоў зладзілі шоу, паказалі русалак, папугая і Джэка Вераб'я на хадулях. Дзейства праходзіла пад музыку прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.
Пяты фільм з серыі "Піраты Карыбскага мора" распавядае аб тым, як капітан Салазар ганяецца за Джэкам Вераб'ём і яго сябрамі. Папярэднія часткі франшызы сумарна зарабілі ў сусветным пракаце амаль чатыры мільярды долараў.