Тыдзень шведскага кіно пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкКінапаказ, архіўнае фота
Кінапаказ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шведскія фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. З 29 мая па 2 чэрвеня 2017 ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску ў кінатэатры "Піянер" пройдзе Фестываль шведскага кіно, паведамілі ў "Кінавідэапракаце".

Распачнецца кінафэст паказам мастацкага фільма культавага шведскага рэжысёра Лукаса Мудысана "Мы лепшыя!".

Разам з кінафестывалем 29 мая ў фае кінатэатра "Піянер" адкрыецца шведская фотавыстава #enjoysweden ("Атрымай асалоду ад Швецыі!"), якая будзе працаваць да 11 чэрвеня.

#enjoysweden — гэта шведскі краўдсорсінгавы фотапраект, рэалізаваны праз сацыяльную сетку Instagram у 2013 годзе. Цягам года звычайныя людзі выкладвалі свае ўлюбёныя фотаздымкі з хэштэгам #enjoysweden.

Ініцыятарамі праекта выступілі два браты са Швецыі — Альбін і Оскар Понерт. У іх не было вызначаных правілаў удзелу — кожны мог па-свойму даследаваць гэту тэму.

Пасля таго, як было апублікавана 60 000 фотаздымкаў, прафесійнае журы вылучыла 240 лепшых, з якіх потым стварылі фотакнігу. Журы шукала цікавыя, незвычайныя, дзівакаватыя, цудоўныя, асабістыя Instagram-моманты, якія маглі б распавесці пра Швецыю.

Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Уваход на фестываль вольны.

Квіткі на фільмы можна атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра з 12:00 у дзень паказу.

З падрабязнай праграмай кінафэста можна азнаёміцца тут.

Стужка навiн
0