МІНСК, 28 мая — Sputnik. Фестываль пройдзе ў пяты раз і адрозніваецца насычанай праграмай. Сёлета тэмай фестывалю стане мастацтва і ўсе яго віды, распавялі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Фестываль дзіцячай кнігі Boo! Kids #5 пройдзе пад лозунгам "Мы пакажам мастацтва дзецям!".
"Акрамя літаратуры, на мерапрыемстве будзе прадстаўлены шэраг найважнейшых відаў мастацтва. На фестывалі будуць працаваць адмысловыя пляцоўкі, дзе маленькія наведвальнікі на пэўны час самі стануць творцамі. Кожная з пляцовак будзе адказваць за свой від мастацтва", — распавялі арганізатары.
На фестываль Boo! Kids #5 будуць прадстаўлены і шэраг музычных тэатралізаваных выступленняў, таксама будзе працаваць кніжны маркет і хэнд-мэйд маркет.
Пляцоўкі фестывалю:
- архітэктура;
- жывапіс;
- графіка;
- скульптура;
- ганчарныя і сталярныя кірункі;
- літаратура;
- музыка;
- кіно;
- фатаграфія.
Фестываль дзіцячай кнігі Boo! Kids #5 пройдзе 8 і 9 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), пачатак у 11:00. Кошт квіткоў на адзін дзень: дзеці да 10 гадоў — уваход вольны; дзеці пасля 10 гадоў — 5 рублёў; дарослы — 10 рублёў; сямейны квіток — 17 рублёў.