Відэа

"Ты супер!": як прайшло фінальнае шоу ў Крамлёўскім палацы

Падпісацца
Грандыёзнае фінальнае шоу праекта "Ты супер!" адбылося на сцэне Крамлёўскага палаца ў Маскве. Глядзіце на відэа Sputnik, як удзельнікі рыхтаваліся да выступленняў.

Інтрыга вырашылася — пераможцай міжнароднага вакальнага конкурсу стала прадстаўніца Абхазіі Валерыя Адлейба. Але да абвяшчэння вынікаў удзельнікам трэба было выступіць на галоўнай сцэне Расіі. Юныя канкурсанты вельмі хваляваліся і стараліся выканаць песні як мага лепш. На шчасце, шоу атрымалася выдатным, і працу ўдзельнікаў ацанілі як прафесіяналы, так і шматлікія гледачы.

Валерыя Адлейба не толькі выйграла конкурс, але і атрымала абяцанне ад прадзюсара Віктара Дробыша ўзяць яе пад сваё крыло. Ігар Крутой уключыў выканаўцу ў лік удзельнікаў дзіцячай "Новай хвалі".

Астатніх удзельнікаў конкурсу "Ты супер!" чакаў прыемны сюрпрыз, які ім падрыхтавала Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik. Усе дзеці атрымалі магчымасць адпачыць на беразе Чорнага мора ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры "Арляня". 15-гадовая Сабіна Манвелян, 17-гадовая Парвана Алджанова і 13-гадовая Нана Вардзелашвили атрымалі сертыфікаты на праходжанне онлайн-курсу рускай мовы на базе Дзяржаўнага інстытута рускай мовы імя А. С. Пушкіна. А ўдзельнікам шоу з краін СНД і Балтыі Sputnik прадаставіць штомесячныя стыпендыі на творчае развіццё да дасягнення імі паўналецця. А пасля гэтага будзе дапамагаць паступаць у расійскія ВНУ.

Удзельніца з Беларусі Даша Чарнова ў фінале шоу выступіла са спявачкай Валерыяй і кампазітарам Віктарам Дробышам.

"Ты супер!" — праект тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі 12 краін. З дапамогай удзелу ў шоу дзеці з няпростым лёсам змаглі ўразіць сваім талентам шматмільённую глядацкую аўдыторыю і папрацаваць з лепшымі педагогамі і прадзюсарамі.

Стужка навiн
0