Пачалося мерапрыемства са Святой Імшы каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха). Гэтым разам працэсія прысвечана разважанням на тэму "Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання".
Пасля імшы пілігрымы адправіліся па праспекце Незалежнасці да касцёла Святога Сымона і Святой Алены, а адтуль да сабора Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.
Удзельнікі працэсіі неслі фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой праходзіць у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Па дарозе працэсія спынялася на плошчах Перамогі і Кастрычніцкай, дзе адбываліся кароткія малебны.