Рабаў пра надвор'е на пачатку лета: чэрвень пачнецца з пахаладання

© Flickr / Paw PawТаполевы пух у паветры
Таполевы пух у паветры - Sputnik Беларусь
Першыя выхадныя лета 2017 года будуць халоднымі, ноччу па некаторых рэгіёнах нават прагназуюцца замаразкі на тарфяніках.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні няўстойлівае надвор'е, напрыканцы мая будзе цёпла, але лета пачнецца з пахаладання, паведамілі ў Гідрамеце.

"Летняя спякота пакуль адкладаецца. На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е: чэрвень пачнецца з пахаладання, май скончыцца цёплым, але з навальнічнымі дажджамі надвор'ем", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Пра вясну

З яго слоў, 30 мая, у аўторак, надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература ўначы будзе складаць +10..+15°C, днём +20..+26°C, па паўночных раёнах ноччу +7..+9°C, удзень +17..+19°C, удакладніў сіноптык.

У апошні дзень вясны, 31 мая, чакаецца чарговы атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы, а ў асобныя раёны навальніцы. Днём па паўночным захадзе рэспублікі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду, распавёў Рабаў.

"Тэмпература ноччу ад +8°C па паўночным усходзе да +17°C па захадзе краіны, а днём +20..+27°C, па паўднёвым усходзе да +29°C", — сказаў Рабаў.

Пра лета

Сіноптык таксама распавёў, што лета ў 2017 годзе пачнецца з пахаладання — прыйдзе халоднае паветра з поўначы Еўропы.

са слоў Рабава, у першы дзень чэрвеня па большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу будзе +9..+15°C, удзень — не больш за +13..+20°C, на паўднёвым усходзе на пару градусаў цяплей.

У пятніцу, 2 чэрвеня, па паўночным усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу будзе +3..+10°C, днём +12..+19°C, сказаў Рабаў.

Пра замаразкі на пачатку лета

Са слоў сіноптыка, у выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску дажджы на большай частцы спыняцца, але халаднаватае надвор'е захаваецца.

У суботу ўначы будзе +2..+9°C, днём +12..+19°C, па паўднёвым захадзе да +22°C, удакладніў Рабаў.

Па яго словах, у нядзелю тэмпература ноччу чакаецца +2..+9°С, у нізкіх месцах і на тарфяніках магчымыя слабыя замаразкі ад 0 да —2°C, але днём будзе +15..+22°C, па паўднёвым захадзе да +25°C.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі