МІНСК, 29 мая — Sputnik. Міжнародная канферэнцыя Nanomeeting-2017 пройдзе ў БДУІР з 30 мая па 2 чэрвеня, распавялі Sputnik у прэс-цэнтры навучальнай установы.
Галоўныя тэмы канферэнцыі — перадавыя дасягненні ў галіне малекулярнай дыягностыкі, нана- і электрамагнетызм, а таксама фізіка і хімія нанаструктур. Такога кшталту распрацоўкі ўжываюцца ў біялогіі, медыцыне, крыміналістыцы.
"Падчас канферэнцыі Nanomeeting-2017 больш за 150 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Сінгапура, Саудаўскай Аравіі, Партугаліі і Карэі прадставяць вынікі сумесных даследванняў. Гэта міжнародныя праекты, у якіх навукоўцы БДУІР выконваюць тэарэтычную падрыхтоўку і папярэдні разлік дарагога эксперымента, а партнёры з Сінгапура, Японіі, Італіі і іншых краін рэалізуюць распрацованую мадэль", — распавялі ў БДУІР.
Такім чынам, на Nanomeeting навукоўцы з розных краін спраўджваюць нарыхтоўкі і ўзгадняюць далейшы кірунак сумеснай працы.
"Выдатнымі ў нанараспрацоўках сёння з'яўляюцца маладыя навукоўцы БДУІР. Зараз іх распрацоўкі прасоўваюцца для рэалізацыі на рынак, дзе патрабуюцца высокачуллівыя датчыкі арганічных рэчываў — крыміналістыка, медыцына, геалогія", — распавёў арганізатар Nanomeeting-2017, прафесар Віктар Барысенка.
Міжнародная канферэнцыя Nanomeeting ладзіцца ў БДУІР кожныя два гады з 1995 года. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на афіцыным сайце.
Адкрыццё канферэнцыі: 30 мая, 09:00, 1-ы корпус БДУІР (вул. П. Броўкі, 6, ауд. 229).
Постэрная сесія маладых навукоўцаў: 31 мая, 17:00 — 18:30, 1-ы корпус БДУІР (вул. П. Броўкі, 6, фае другога паверха).