Возера Нарач увайшло ў топ-3 курортаў СНД для аздараўленчага адпачынку

© Sputnik / Всеволод Тарасевич / Перайсці ў медыябанкВозера Нарач, архіўнае фота
Возера Нарач, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных ТурСтат, на аздараўленчы адпачынак у Беларусь прыязджаюць у сярэднім на 10 дзён і выдаткоўваюць 3,2 тысячы расійскіх рублёў.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. У першую пяцёрку аздараўленчых курортаў СНД і Грузіі ўваходзяць бальнеялагічныя курорты Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Аджарыі, сведчаць дадзеныя аналітычнага агенцтва ТурСтат.

Самыя лепшыя аздараўленчыя курорты СНД і Грузіі:

  1. Нафталан (Азербайджан)
  2. Нарач (Беларусь)
  3. Сарыагаш (Казахстан)
  4. Джермук (Арменія)
  5. Кобулети (Аджарыя)

Па дадзеных ТурСтат, на аздараўленчы адпачынак у Беларусь прыязджаюць у сярэднім на 10 дзён і выдаткоўваюць 3,2 тысячы расійскіх рублёў (каля 97 беларускіх рублёў у эквіваленце) на чалавека ў суткі, уключаючы пражыванне, харчаванне і аздараўленчыя працэдуры.

Рэйтынг складзены на аснове аналізу дадзеных сістэм анлайн-браніравання гатэляў.

Стужка навiн
0