МІНСК, 29 мая — Sputnik. Апублікаваны першы афіцыйны трэйлер фільма "Салют-7" — адной з самых чаканых карцін гэтага года, паведамляюць РІА "Новости".
У аснову фільма пакладзены рэальныя падзеі, якія распавядаюць аб адным з самых гераічных эпізодаў у гісторыі асваення космасу.
Дзеянне карціны разгортваецца ў 1985 годзе, калі савецкая касмічная станцыя "Салют-7" нечакана перастала адказваць на сігналы цэнтра кіравання палётам. Падзенне станцыі, гонару савецкай навукі і касманаўтыкі, магло абярнуцца не толькі стратай іміджу краіны, але і трагедыяй з чалавечымі ахвярамі.
Для прадухілення катастрофы на арбіту былі адпраўленыя Уладзімір Джанібекаў і Віктар Савіных — самыя дасведчаныя на той момант касманаўты. Яны павінны былі вызначыць і ліквідаваць прычыну аварыі. Упершыню ў гісторыі экіпажу належыла стыкавацца ў космасе з некіруемым аб'ектам. Палёт да станцыі "Салют-7" дагэтуль лічыцца, з тэхнічнага пункту гледжання, самым складаным у гісторыі сусветнай касманаўтыкі.
Галоўныя ролі ў карціне выканалі Уладзімір Удавічэнка і Павел Дзеравянка. У карціне таксама зняліся Марыя Міронава і Аксана Фандэра. Унікальныя тэхналогіі здымкі бязважкасці былі распрацаваны спецыяльна для кінакарціны аператарам Сяргеем Астахавым. Фільм выйдзе ў пракат восенню 2017 года.