Маскоўскі шквал: больш за 100 пацярпелых, пашкоджаны нават самалёты

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкНаступствы смерча ў Маскве
Наступствы смерча ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ахвярамі разгулу стыхіі ў Расіі сталі 16 чалавек, больш за сотню застаюцца ў лякарнях Масквы.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Больш за сотню пацярпелых ад маскоўскага смерчу застаюцца ў шпіталях расійскай сталіцы, у той жа час па краіне працягваюць ліквідаваць наступствы разгулу стыхіі.

Магутны смерч абрынуўся на Маскву і вобласць у панядзелак вечарам: шакавальныя відэа паказвалі, як моцны вецер зрываў дахі, вырываў з коранем дрэвы і зрываў рэкламныя шчыты. Разгул стыхіі не абышоўся без чалавечых ахвяраў — першапачаткова паведамлялася пра 14 загінулых, аднак, па апошніх дадзеных, іх колькасць вырасла да 16.

Больш за 100 чалавек у лякарнях

"Па апошніх дадзеных, у лякарнях знаходзяцца 108 чалавек. Пашкоджаныя дахі 243 дамоў, 135 апор асвятлення, каля 2000 аўтамабіляў, паваленыя 14 тысяч дрэў", — паведаміў у аўторак мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Наступствы ўрагана ў Маскве - Sputnik Беларусь
Гідрамет: маскоўскі ўраган абміне Беларусь

Цяпер, адзначыў маскоўскі кіраўнік горада, ліквідуюць наступствы стыхіі каля 30 тысяч чалавек пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі. Дарогі ад паваленых дрэў ужо прыбраны.

44 тысячы чалавек заставаліся без святла

Па дадзеных Мінэнерга Расіі, больш за 44 тысяч чалавек у цэнтральных рэгіёнах краіны трапілі з-за смерчу ў зону адключэння. Без святла былі некаторыя жыхары Уладзімірскай, Калужскай, Тульскай і Разанскай абласцей.

Разам з Масквой і вобласцю колькасць расіян, якія заставаліся без электрычнасці, складала каля 96 тысяч чалавек.

Большую частку пашкоджанняў да раніцы аўторка ўжо ліквідавалі ва ўсіх рэгіёнах, цяпер без электрычнасці застаюцца з улікам Масквы каля 11,2 тысячы спажыўцоў.

Шквал пашкодзіў самалёты

Як паведаміла газета "МК" са спасылкай на інфармацыйныя агенцтвы, з-за шквалу былі пашкоджаны нават самалёты ў аэрапорце Шарамеццева.

Некалькі самалётаў атрымалі невялікія пашкоджанні, у адзін з іх, па розных дадзеных, нават ударыла маланка.

Стужка навiн
0