Радыё

Астролаг пра ўплыў Месяца на эмоцыі і найбольш небяспечныя даты чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Астролаг Вячаслаў Бонча распавёў радыё Sputnik Беларусь пра ўплыў Месяца на характар і эмацыянальны стан чалавека і папярэдзіў аб найбольш небяспечных перыядах першага летняга месяца.
Астролог о влиянии Луны на эмоции и наиболее опасных датах июня

Месяц цалкам можна лічыць нейкім абаронцам нашай планеты, мяркуе астролаг Вячаслаў Бонча. На фізічным узроўні Месяц прыцягвае да сябе метэоры, метэарыты і астэроіды, уплывае на зямныя прылівы і адлівы. У той жа час, з пункту гледжання астралогіі, менавіта Месяц звязаны з эмоцыямі і псіхаэмацыйнымі функцыямі чалавека, адзначыў астролаг.

Месяц рухаецца вакол нашай планеты па спецыфічнай траекторыі ў выглядзе эліпса. Бліжэйшая кропка месяцовай арбіты да Зямлі — гэта перыгей. Супрацьлеглая ёй — апагей Месяца — самая далёкая ад Зямлі кропка месяцовай арбіты.

"Апагей звязаны з так званым Чорным месяцам. Гэта цыкл, звязаны са спакусамі, ілюзіямі, хлуснёй. А перыгей, самая блізкая кропка да Зямлі, гэта нейкае люстэрка або люстраны шчыт. Калі казаць пра падзейнасць, то калі любыя планеты знаходзяцца ў перыгеі месяцовай арбіты, яны звязаны з маральна-этычным выбарам. У чэрвені такіх момантаў будзе тры — 2, 13 і 20 чэрвеня плюс-мінус 2 дні, калі паслядоўна Сонца, Меркурый і Венера будуць знаходзіцца ў кропцы перыгея месяцовай арбіты", — сказаў астролаг.

Са слоў астролага, у названыя перыяды кожнаму варта быць асабліва ўважлівым. Усё абыйдзецца толькі ў тым выпадку, калі ў гэтыя дні не будзе адбывацца якіх-небудзь падзей, звязаных з маральна-этычным выбарам.

"Калі ж нейкія падзеі будуць адбывацца, і трэба будзе прымаць рашэнні, варта ўсё ўзважыць і кіравацца здаровым сэнсам і маральна-этычнымі нормамі, не паддавацца спакусе. Асабліва важная ў гэты перыяд эмацыйная ўстойлівасць. То бок, не варта ўваходзіць у істэрычныя, псіхаэмацыянальныя станы. Тады негатыўныя падзеі вас абмінуць", — канстатаваў астролаг.

Прагноз астролага Вячаслава Бончы на чэрвень слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0