Фота

Беларусь трапіла на інтэрактыўную карту для фатографаў

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкЗоркапад, архіўнае фота
Зоркапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не толькі Мінск, але і іншыя гарады Беларусі трапілі на карту, якая паказвае фатографам з усяго свету, дзе могуць атрымацца лепшыя здымкі.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Амерыканскі фатограф і вандроўнік распрацаваў карту, якая паказвае фатографам лепшыя месцы свету для здымкаў і прапануе паглядзець на працы папярэднікаў, якія ўжо правялі фотасесіі ў гэтых месцах.

Карта інтэрактыўная, і на яе можна дадаваць уласныя фота. У Беларусі таксама досыць маляўнічых месцаў для фота.

Беларусы пачалі пракладваць незвычайныя маршруты - Sputnik Беларусь
Беларусы пачалі пракладваць незвычайныя маршруты на летнія вакацыі

"Я вырашыў, што было б цікава паглядзець, дзе фатографы робяць свае лепшыя здымкі, так што вырашыў стварыць невялікі сайт і менавіта гэта прадэманстраваць", — растлумачыў ідэю Майк Вонг.

Хоць у Еўропе кропак для лепшых здымкаў значна больш, але і ў Беларусі яны ёсць. Акрамя Мінску выдатныя месцы рэкамендуюць у Віцебску, Полацку, Дукоры, вакол Нарачы, у Брэсце, Баранавічах і некаторых іншых гарадах. У Мінску асабліва фотагенічным знайшлі парк у Сухарава, Батанічны сад і праспект Незалежнасці ля ГУМа.

На карту можна дадаваць здымкі, каб пераканаць фатографаў прыехаць у Беларусь і зрабіць уласныя.

І калі ў Беларусі трэба выбіраць удалыя месцы для фота, то Партугалія і Італія папросту спярэшчаныя чырвонымі кропкамі, якія сімвалізуюць удалыя лакацыі. Самыя небагатыя на вывучанасць сярод фатографаў — афрыканскія краіны, цэнтральныя штаты ЗША і Сібір. Зрэшты, гэта звязана хутчэй не з тым, што там недастаткова відаў, а з тым, што рэдкі фатограф туды дабіраецца.

Дарэчы, фатографы ўжо выступілі з прапановай удасканаліць сайт і дадаць інфармацыю аб рэйтынгу фатаграфій, зробленых у пэўным месцы. Такім чынам будзе ацэньвацца не толькі колькасць здымкаў, але і іх узровень.

Сам Майк Вонг плануе працягнуць працаваць з сайтам і стварыць катэгорыі. Такім чынам, можна будзе адфільтраваць лакацыі, дзе зроблены фота, напрыклад, прыроды, гарадоў, людзей і гэтак далей.

Стужка навiн
0