Стынг наведае Мінск з вялікім канцэртам

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкКонцерт Стинга в Москве
Концерт Стинга в Москве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошнім разам выбітны музыка і аранжыроўшчык сучаснасці Sting наведваў Мінск сем гадоў таму.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Sting едзе ў Мінск з прэзентацыяй новага альбома "57th&9th", вялікі сольны канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка ў "Мінск-Арэне", распавялі арганізатары канцэрту.

Плытка "57th&9th" выйшла ў свет у лістападзе мінулага году і з'яўляецца першай за апошнія 10 гадоў паўнавартаснай працай музыкі.

Выступленне Imagine Dragons у Мінску - Sputnik Беларусь
Imagine Dragons падаравалі мінчукам сапраўднае свята

Дванаццаты па ліку студыйны альбом атрымаў сваю назву дзякуючы скрыжаванню дзвюх вуліц — пяцьдзесят сёмай і дзявятай — кожны дзень па дарозе ў студыю Стынг праходзіў менавіта міма гэтага скрыжавання.

Усяго на дыску 10 песен.

Стынг — брытанскі музыка, спявак, мультыінструменталіст — пэўны час з'яўляўся лідэрам гурта The Police, з 1984 году займаецца сольнай кар'ерай. Стынг таксама вядомы як актыўны абарноца навакольнага асяроддзя і філантроп. З'яўляецца бацькам шасцярых дзяцей.

Квіткі паступяць у продаж 2 чэрвеня. Кошт квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектары — 90-300 руб.

Стужка навiн
0